Пошук

23.09.2017 14:54   Grodnensis.by / Catholic.by

23 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў двух новых ганаровых канонікаў катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра.

Новымі канонікамі сталі кс. д-р Раман Рачко, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і дырэктар Рэлігійнай місіi “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, і кс. д-р Здзіслаў Вэдэр SDB, які апошнія два гады быў духоўным айцом у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Пра прызначэнні было аб’яўлена ў дзень інаўгурацыі новага навучальнага года ў гродзенскай семінарыі. Надаючы святарам ганаровы тытул, біскуп Аляксандр Кашкевіч жадае падзякаваць ім за штодзённае адданае служэнне ў дыяцэзіі. Такім чынам колькасць канонікаў Гродзенскага капітула павялічылася да 19.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.