Пошук

06.09.2017 12:21   Тэкст і фота: Раман Хацян / Catholic.by

Парафія Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку з 1 па 3 верасня арганізавала майстар-клас і рэкалекцыі для кандыдатаў у міністранты. Навучанне прайшло ў в. Уселюб пры парафіі Святога Казіміра.

Падчас сумесных выязных сустрэч дзеці мелі магчымасць спалучыць прыемнае з карысным. Быў час для малітвы, адпачынку, навукі і працы. Дзякуючы гэтаму кандыдаты ў міністранты ад 9 да 13 гадоў зрабілі важны крок да прыняцця міністранцкага служэння.

Такога кшталту рэкалекцыі парафія Святога Міхала Арханёла ладзіць ужо не першы год, што дае надзею на абнаўленне міністранцкага саставу ў парафіі, а таксама можа спрыяць адкрыццю ў будучыні святарскага паклікання.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа