Пошук

04.09.2017 12:24   Алена і Аляксандр Латушкіны / Catholic.by

2 верасня ў архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску прайшоў дзень супольнасці Хатні Касцёл «Святло-Жыццё» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Удзельнікі супольнасці з Магілёва, Маладзечна і Мінска сустрэліся на пачатку чарговага года фармацыйнай працы, які будзе праходзіць пад дэвізам «Я служу, таму існую» (кс. Ф. Бляхніцкі).

Падчас сустрэчы, якая была прысвечана тэме «Евангелізаваць — значыць паказваць іншым Божую міласэрнасць», удзельнікі ўрачыста вызналі сваю веру на падставе прапанаваных урыўкаў са Святога Пісання, якія гавораць пра міласэрнасць Бога.

Святую Імшу канцэлебравалі а. Віталій Чабатар CMF, мадэратар супольнасці з Магілёва, кс. Павел Шылак, дыяцэзіяльны мадэратар супольнасці, і кс. Аляксандр Фаміных, які апякуецца рэгіянальнымі супольнасцямі ў Мінску.

Для індывідуальнай працы і разважанняў падчас вераснёвых сустрэч у групах удзельнікі супольнасці атрымалі пасланне Цэнтральнага кола Хатняга Касцёла, у якім прапануецца звярнуць увагу на служэнне ў чатырох вымярэннях — у сужэнстве, сям’і, супольнасці і свеце.

Абноўлена 04.09.2017 15:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа