На працягу летняга перыяду, дзякуючы неабыякавым вернікам і іншым ахвярадаўцам, у навагрудскай парафіі Св. Міхала Арханёла перад новым навучальным годам былі сабраны неабходныя для школьнага навучання рэчы.
Дзякуючы гэтай дабрачыннай акцыі 27 жніўня каля 70 дзяцей з першага па сёмы класы папоўнілі свой школьны заплечнік новымі сшыткамі, пеналамі, алоўкамі і іншымі прыладамі.
Цэлебравалася святая Імша ў інтэнцыі дзяцей і моладзі, якія распачынаюць новы катэхетычны год. На завяршэнне Эўхарыстыі адбылося благаслаўленне школьных заплечнікаў, а кожны школьнік і студэнт атрымаў індывідуальнае святарскае благаслаўленне.