Пошук

30.08.2017 10:38   Ганна Шакель / Catholic.by

На працягу пяці дзён дзеці вучыліся быць на сувязі з Богам. Рэкалекцыі праводзіла сястра Уладзіміра Лявоцкая MSF, тлумачачы дзецям сутнасць стасункаў з Богам праз прыклад мабільнага тэлефона. У арганізацыі летніку дапамагала моладзь парафіі.

Дзеці дзяліліся на гурткі для заняткаў у напрамках: спеў, танец, маляванне і спорт, а таксама прэзентавалі сваю працу на сумесных сустрэчах.

Кожны дзень заканчваўся святой Імшой.

У гэтыя дні маладзечанскія дзеці спаборнічалі ў тым, хто самы хуткі і моцны, у спартландыі, шукалі клад, гуляючы ў піратаў. Таксама яны развучылі танец-флэшмоб, які паказалі бацькам падчас сумеснага пікніку, якім і скончыўся летнік.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.