Пошук

29.08.2017 11:25   grodnensis.by / Catholic.by

26 жніўня пры гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі прайшла сустрэча, арганізаваная Душпастырствам выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў.

Амаль 40 чалавек з Гродна, Ліды, Забалаці, Воранава і іншых месцаў сабраліся разам, каб прасіць у Бога падтрымкі ў настаўніцкім служэнні і даверыць Стварыцелю сваіх вучняў.

Канферэнцыя, праца ў групах, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, святая Імша і выступ гурта OPEN — праграма, якая чакала ўдзельнікаў сустрэчы. Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх благаславіў сабраных вернікаў на настаўніцкае служэнне ў новым навучальным годзе і пажадаў поспехаў у нялёгкай справе выхавання маладога пакалення.

Духоўны кіраўнік душпастырства кс. Антоній Грэмза прамовіў гамілію, у якой адзначыў, што кожны педагог павінен быць аўтарытэтам для сваіх вучняў, але зарабіць яго можна не загадамі і паказной суровасцю, а словамі і ўчынкамі. «Настаўнікі пакліканы быць прыкладам для сваіх выхаванцаў, у тым ліку прыкладам веры. І не трэба баяцца, што вы сутыкнецеся з іншымі поглядамі і нават непрыняццем вашай пазіцыі. Проста не разлічвайце толькі на сябе, а дзяліцеся сваімі турботамі з Езусам», — падкрэсліў ксёндз Антоній.

Душпастырства выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі дзейнічае з 2001 года. Сустрэчы праходзяць раз у месяц. Да іх рыхтуюцца тэматычныя рэфераты, а пасля праходзяць дыскусіі.

Абноўлена 29.08.2017 14:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.