Пошук

28.08.2017 15:21   Кацярына Мурамская / Фота: а. Віталій Слука SP / Catholic.by

Паслядоўнікі св. Юзафа Каласанса займаюцца выхаваннем дзяцей і моладзі і маюць непасрэднае дачыненне да адукацыі. Таму было вырашана да 400-годдзя існавання ордэна піяраў і 250-годдзя з дня кананізацыі св. Юзафа Каласанса правесці першую інтэлектуальную гульню сярод моладзі са Шчучына і Ліды.

27 жніўня на тэрыторыі шчучынскай парафіі сабралася пяць каманд па шэсць чалавек, кожная са сваёй назвай і вялікім энтузіязмам да гульні: са Шчучына — «Вітольдаўны», «Парадокс», «Дзеці з-за Тыбра», каманда з Ліды «Лімонны Каласанс», а таксама мяшаная каманда Ліда-Шчучын — «Мікс». Арганізатар гульні — Аляксандр Снапко.

Віктарына складалася з 5 тураў:

  • даваліся розныя цікавыя факты на рэлігійную тэму, і за адну хвіліну трэба было адказаць, праўда гэта ці не
  • з прапанаваных адказаў на пытанне трэба было выбраць адзін правільны. Тут у камандах асаблівым чынам праявілі сябе міністранты, дзякуючы якім каманды лёгка справіліся з многімі пытаннямі на тэму літургіі
  • кожная каманда магла выбраць пытанне з адной з прапанаваных катэгорый: Біблія, Касцёл у Беларусі, Паўсюдны Касцёл, музыка ў Касцёле, піяры, св. Юзаф Каласанс. Найбольш папулярнай была катэгорыя «музыка ў Касцёле» — па мелодыі адгадвалі песню ці гімн, а некоторыя з іх нават праспявалі разам
  • у адным з самых складаных тураў не прапаноўваліся варыянты адказаў. Некаторыя пытанні патрабавалі дасканалых ведаў, а на некаторыя можна было адказаць лагічна, як напрыклад: «Якім сказам заканчваецца Новы Запавет?»
  • у апошнім туры спатрэбіліся веды не толькі па гісторыі хрысціянства, але і па геаграфіі і нават матэматыцы.

Пераможцы віктарыны:

  • 1 месца: «Дзеці з-за Тыбра» (34 балы) — Шчучын
  • 2 месца: «Лімонны Каласанс» (27 балаў) — Ліда
  • 3 месца: «Мікс» (25 балаў) — Ліда/Шчучын
  • 3 месца: «Парадокс» (25 балаў) — Шчучын
  • 4 месца: «Вітольдаўны» (20 балаў) — Шчучын.
Абноўлена 29.08.2017 11:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.