20-27 жніўня ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне прайшлі «Канікулы з Богам». Як і штогод, айцы піяры сабралі каля паўтысячы дзяцей і моладзі, каб яны маглі правесці апошнія дні лета менавіта з Богам.
Усмешкі, весялосць і пазітыў былі на тварах удзельнікаў на працягу ўсяго гэтага часу.
Сёлета ўдзельнікаў «Канікулы з Богам» чакала шмат новых мерапрыемстваў: новыя танцы, творчыя пляцоўкі, цікавыя конкурсы і квесты. Была і сур’ёзная частка сустрэч: малітвы, канферэнцыі, разважнні. У цэлым кожны змог знайсці штосьці цікавае і карыснае для сябе.
Гэтыя «Канікулы з Богам» былі прысвечаны св. Юзафу Каласансу, бо гэты год – юбілейны для ордэна піяраў: святы Юзаф Каласанс заснаваў іх супольнасць роўна 400 гадоў таму. Для маладых вернікаў Шчучына гэта вельмі важная падзея, бо іх душпастыры з’яўляюцца наступнікамі гэтага святога.