Пошук

11.08.2017 10:31   sdb.by / Catholic.by

З нагоды 145-годдзя заснавання Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў ва Украіне прайшлі рэкалекцыі для сясцёр салезіянак з візітаторыі Усходняй Еўропы і Грузіі. Сярод іх былі і чатыры беларускія манахіні.

Дні духоўнага адпачынку і цішыні праходзілі з 29 ліпеня па 5 жніўня ў вёсцы Берэгі ў кляштары сясцёр базыльянак. Ксёндз Марэк Хшан SDB, які праводзіў гэтыя рэкалекцыі, прапанаваў Дочкам Марыі Успамогі прайсці евангельскім шляхам Дзевы Марыі, паразважаць пра яе цноты, каб разам з ёй аднаўляцца і ўзрастаць у веры.

Кожны дзень сёстры падчас канферэнцый «сустракалі» Марыю ў новым месцы — у Назарэце, Галілеі, пад крыжам і г.д. — і вучыліся слухаць волю Бога, прымаць яе і служыць на ўзор Марыі.

У апошні дзень рэкалекцый сёстры святкавалі 145-годдзе заснавання кангрэгацыі, якая была заснавана ў той дзень, калі св. Марыя Дамініка Мадзарэлла разам з іншымі дзяўчатамі ў прысутнасці ксяндза Боско склалі свае першыя манаскія абяцанні. У гэты ж урачысты дзень чарговыя манаскія абяцанні склалі с. Вераніка Огар і с. Дар'я Еўтухоўская з Беларусі.

6 жніўня падчас урачыстай літургіі першыя манаскія абяцанні склалі дзве маладыя сястры з Украіны с. Наталля Іванова і с. Хрысціна Кароль — першыя сёстры салезіянкі грэка-каталіцкага абраду.

Абноўлена 11.08.2017 10:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.