Пошук

08.08.2017 16:18   Тэкст і фота: Аліна Вольская / Catholic.by

4-6 жніўня ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для сем’яў «Тобій і Сара», распрацаваныя ініцыятыўнай групай на аснове біблейскай Кнігі Тобія. На працягу трох дзён сужонкі спасцігалі сэнс і прынцыпы сапраўднага хрысціянскага сямейнага жыцця, неабходнасць Божага вяршэнства ў сем’ях.

Ужо другі горд запар на рэкалекцыях працавала сям’я Алены і Валерыя Шымакоў, якія праводзілі заняткі для дзяцей і падлеткаў. У выніку сямейныя пары цалкам маглі засяродзіць сваю ўвагу на матэрыялах і практычных занятках, якія ім прапанавалі вядучыя рэкалекцый. Дзякуючы такой дапамозе дзіцячых рэкалекцыяністаў, сабралася рэкордная колькасць сем’яў – 21.

Рэкалекцыі былі яркімі і насычанымі: тут былі і невялікія тэатральныя імпрэзы, і эмацыянальныя выступы святароў і вядучых пар, і практычныя заданні для сужонкаў, і сумесныя спевы, і танцы, і аднаўленні сужэнскіх абяцанняў, малітва да Духа Святога і інш.

Завяршыліся рэкалекцыі падсумаваннем, калі ўдзельнікі дзяліліся сведчаннямі, як уздзейнічала на іх унутраны свет усё перажытае на працягу трох дзён.

Запрашаем далучацца да суполкі сем’яў Equipes Notre Dame і ўжо ў лістападзе гэтага года самастойна перажыць незабыўныя моманты рэкалекцый.

 

Абноўлена 08.08.2017 16:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа