Пошук

07.08.2017 14:07   Фота: Віктар Ведзень / Catholic.by

6 жніўня пры мінскім касцёле святых Сымона і Алены прайшло Духоўна-асветніцкае свята ў гонар Скарыны. Нагодай стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.

У свяце прымалі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій Беларусі. Былі арганізаваны выстаўкі, прэзентацыі кніг хрысціянскіх выдавецтваў, выступленні духавенства, вучоных, пісьменнікаў.

«Гэты год у Беларусі з’яўляецца Годам навукі. Так супала, што ў ім мы святкуем Юбілей 500-годдзя Бібліі Скарыны і беларускага кнігадрукавання», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас адкрыцця свята.

«Божы Провід зрабіў так, што Францішак Скарына выдаў Біблію на беларускай мове менавіта 6 жніўня 1517 г., у свята Перамянення Пана. Біблія — гэта вечна жывое і дзейснае Божае слова, як вучыць аўтар Паслання да габрэяў. Натхнёнае Богам слова дадзена нам з мэтай змены нашага жыцця, а значыць дзеля нашага перамянення», — дадаў іерарх.

 

«У наш час няма ніякай праблемы набыць Біблію, — падкрэсліў арцыпастыр. — Аднак прысутнасць Бібліі яшчэ не азначае, што мы яе чытаем і вывучаем. У многіх яна “запылілася”. Прыйшоў час “адпыласосіць” Біблію. Не пыласосам, а гарачым імкненнем яе пазнання. Неабходна паглядзець на яе як на бестселер стагоддзяў, кожны сказ якога з’яўляецца крыніцай Божай мудрасці».

Арцыбіскуп Кандрусевіч пажадаў удзельнікам духоўна-асветніцкага свята, каб скарынаўскі юбілей стаў «новым імпульсам для вывучэння Бібліі, каб на яе падмурку наша краіна будавала сваю шчаслівую будучыню».

 

Абноўлена 07.08.2017 14:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа