Пошук

12.07.2017 15:18   кс. Артур Малафей / Фота: Яўген Малафей / Catholic.by

9 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Настаўніцы моладзі ў Варшаве адкрылася 29-я Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі, арганізаваная Ордэнам піяраў. У спаборніцтвах удзельнічае таксама група моладзі з Беларусі.

У гэтым годзе Парафіяда ў Варшаве праходзіць з 9 па 15 ліпеня. На спартыўным, культурным і рэлігійным полі свае сілы спрабуюць каля 1,5 тыс. маладых людзей з васьмі краін Еўропы, 900 з якіх – з Усходу.

Самая вялікая група на спаборніцтвах – з Беларусі. Яна складае больш за 250 чалавек. Большасць з іх паходзіць з Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама ёсць удзельнікі з Вілейкі і Ракава. Акрамя беларусаў на спаборніцтвах прысутнічаюць прадстаўнікі Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі, Славакіі, Чэхіі і Германіі.

Праграма Парафіяды засноўваецца на так званай трыядзе: стадыён, тэатр, святыня.

Парафія Гродна-Аўгустовак (Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці) сярод 11 футбольных каманд заняла першае месца на Міжнароднай Парафіядзе ў Варшаве ў катэгорыі 14-16 год. У фінале нашыя футбалісты з лікам 1-0 выйгралі ў каманды Эльблёнг (Польшча).

Варта адзначыць , што каманда з Гродна перамагла ва ўсіх матчах, не прапусціўшы ў свае вароты ні аднаго гола.

Таксама моладзь з Гродна-Аўгустовак здабыла наступныя ўзнагароды:

1-месца Шахматы (Вераніка Жыгуліч)
1-месца Бадмінтон  катэгорыя 14-16 год дзяўчаты (Аліна Сяўрук)
1-месца Бадмінтон катэгорыя   14-16 год хлопцы (Валеры Сяўрук)
3-месца Бег па перасякаемай  мясцовасці 14-16 год дзяўчаты (Кацярына Кірпічонак)

Абноўлена 13.07.2017 10:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа