Пошук

07.07.2017 15:18   Тэкст і фота: Арцём Кір’янаў / Catholic.by

7 ліпеня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу для ўдзельнікаў рэкалекцый па распазнанні паклікання ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага.

Паколькі другі дзень духоўных разважанняў, якія сёлета праводзіць кс. Павел Трон, праходзіць у першую пятніцу месяца, падчас гаміліі іерарх асабліва падкрэсліў важную ролю культу Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў жыцці верніка.

Біскуп Антоні Дзям’янка нагадаў, што сэрца — гэта цэнтр і сутнасць чалавечай істоты. Менавіта з яго паходзяць усе чалавечыя думкі і прагненні. Ардынарый заклікаў часцей узірацца ў зраненае Сэрца Бога, каб менавіта ў Ім адкрыць крыніцу ўсялякіх ласк.

Пасля святой Імшы іерарх сустрэўся з юнакамі, каб пазнаёміцца з кожным з іх і расказаць пра шлях уласнага паклікання. Сёлета на дні духоўных разважанняў прыехала 8 юнакоў з Віцебскай і Пінскай дыяцэзій а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Рэкалекцыі, у праграму якіх уключана штодзённая святая Імша, супольныя малітвы, канферэнцыі і адпачынак, працягнуцца да 9 ліпеня.

10 ліпеня адбудзецца першы тур уступных экзаменаў для тых кандыдатаў, якія хочуць звязаць сваё жыццё са святарскім служэннем. Прыём дакументаў у МВДС працягваецца да 10 жніўня. У гэты ж дзень адбудзецца другі тур уступных экзаменаў.

Абноўлена 11.07.2017 17:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.