Пошук

02.11.2021 16:04   Catholic.by

У выдавецтве «Беларуская навука» ў кастрычніку выйшла ў свет кніга «Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі XVII – першай трэці XIX ст.».

Аўтар мангарафіі — гісторык мастацтва Галіна Флікоп-Світа.

Як паведамляецца ў групе «Акадэмічная кніга» ў сацыяльнай сетцы Facebook, выданне прысвечана асноўным сакральным аб’ектам грэка-каталіцкага храма: іканастасам і прысценным алтарам. Выяўляюцца варыянты іх суіснавання, высвятляюцца прычыны знікнення іканастасаў у шэрагу храмаў і пераабсталявання ўнутранай царкоўнай прасторы «на лацінскі лад». Вывучаюцца асаблівасці грэка-каталіцкіх іканастасаў, іх канструкцыя і праграма. Даследуюцца спосабы афармлення прысценных алтароў. Прыводзяцца прыклады захаваных працэсійных алтарыкаў — ферэтронаў.

Работа напісана пры выкарыстанні гістарычных дакументаў XVII – першай паловы XIX ст. з архіваў, музеяў і бібліятэк Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Аўстрыі, якія асвятляюць стан каля 2600 парафіяльных, філіяльных, манастырскіх і катэдральных грэка-каталіцкіх цэркваў Вялікага Княства Літоўскага.

Прыводзіцца шэраг фотаздымкаў помнікаў сакральнага мастацтва, якія захоўваюцца ў дзеючых храмах, музеях і прыватных зборах — іканастасаў, алтароў, ферэтронаў, абразоў, скульптур.

Прызначана для мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, культуролагаў, рэлігіязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца беларускай культурай і айчыннай мастацкай спадчынай.

Да кнігі прыкладаецца CD-дыск з дадаткам, на якім у выглядзе табліцы пададзены сістэматызаваныя звесткі па тэматыцы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця