Пошук

15.02.2021 13:29   Паводле: svjazep.org / Catholic.by
Фота: zen.yandex.ru

15 лютага ў грэка-католікаў Беларусі распачаўся Вялікі пост. Прыводзім расклад велікапосных набажэнстваў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска.

Як адзначаеца на сайце svjazep.org, адмысловай службай у першыя чатыры дні з’яўляецца Вялікі пакаянны канон св. Андрэя Крыцкага (каля 650-720 гг.), усходняга прапаведніка, які быў арцыбіскупам на востраве Крыт.

Вялікі пакаянны канон уваходзіць у склад велікапосных набажэнстваў і складаецца з 250 трапароў або вершаў. У ім выкладаецца ўся гісторыя Старога і Новага Запаветаў, даюцца маральныя настаўленні вернікам.

Расклад набажэнстваў:

Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы
(капліца Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа, вул. Арджанікідзэ, д. 6, ст. метро «Аўтазаводская»)

  • 15-18 лютага
    18.30 — Павячэрніца з Пакаянным канонам св. Андрэя Крыцкага
  • 19 лютага
    18.30 — Літургія раней асвячоных дароў
  • 20 лютага
    18.30 — Боская літургія св. Яна Залатавуснага


Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі

(парафіяльная капліца на зав. Снежным, д. 7)

  • 17 лютага
    18.30 — Літургія раней асвячоных дароў


Парафія Святога Духа

(ніжні храм касцёла свв.Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)

  • 15-18 лютага
    18.30 — Павячэрніца з Пакаянным канонам св. Андрэя Крыцкага
  • 19 лютага
    18.30 — Літургія раней асвячоных дароў
Абноўлена 15.02.2021 13:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа