Пошук

15.01.2021 13:28   Паводле: Svjazep.org
Фота Віталія Палінеўскага

Сваё слова на дзень пахавання Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта скіраваў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Слова Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея
на дзень пахавання Мітрапаліта Філарэта

Госпад Ісус Хрыстос паклікаў да сябе Мітрапаліта Філарэта.

Калі сёння ягонае пачэснае цела складаюць у беларускую зямлю — у Жыровіцкім манастыры пад сценамі храма Узвышэння святога Крыжа Гасподняга, у якім на працягу гісторыі маліліся хрысціяне розных традыцый і канфесій: грэка-католікі, праваслаўныя і рыма-католікі — Міласэрнаму Хрысту Чалавекалюбцу давяраем ягоную душу ў заўпакойнай малітве.

Дзякуем Госпаду за архіпастырскае служэнне Мітрапаліта Філарэта, за ягоную хрысціянскую адкрытасць на міжканфесійны дыялог, які спрыяў пабудове адносінаў узаемнай павагі паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі.

Ва ўдзячнай памяці захоўваю сустрэчы і размовы са святой памяці Высокапраасвяшчэным Уладыкам Філарэтам — у Беларусі і ў замежжы.

Узгадваю поўныя духоўнага натхнення словы, якія ён накіраваў мне пасля Боскай Літургіі, якую 20 лютага 2006 года служыў на мошчах свяціцеля Мікалая ў крыпце базылікі ў Бары: «Хрысціянскім іерархам трэба вучыцца з прыкладу святога Мікалая, як адважна служыць людзям словам і чынам, усім, хто да іх звяртаецца за дапамогай».

«Малітвамі свяціцеля Мікалая супакой, Госпадзе,
душу заснулага слугі Твайго Мітрапаліта Філарэта,
і ўчыні яму вечную памяць».

Мінск, 15 студзеня 2021 г.

Архімандрыт Сяргей (Гаек)
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі

Абноўлена 15.01.2021 13:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа