Пошук

03.09.2020 12:47   Паводле: Svjazep.org
Ілюстрацыйнае фота / Svjazep.org

1 верасня беларускія грэка-католікі пачалі паводле візантыйскай традыцыі Новы царкоўны год. Звычайна першы тыдзень новага царкоўнага года — гэта ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі час малітвы ў найбольш актуальных інтэнцыях.

Як паведамляе сайт парафіі святога Язэпа ў Мінску Svjazep.org, такой найбольш актуальнай — хаця нечаканай — інтэнцыяй для руплівай малітвы стаў сумны і балючы факт адмаўлення ва ўездзе ў Беларусь Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу 31 жніўня.

З благаслаўлення Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека, які ў гэтыя дні знаходзіцца ў Рыме, у грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях нашай краіны праходзяць малітвы за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і аб магчымасці яго хуткага вяртання да сваёй паствы на Радзіме.

Гэтая духоўная акцыя грэка-католікаў праходзіць у поўнай салідарнасці і згодзе з Заявай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якая «выказвае надзею на тое, што адмова арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь з’яўляецца толькі прыкрым непаразуменнем, якое як найхутчэй будзе вырашана, а таксама што падобныя інцыдэнты не будуць адбывацца ў будучыні».

Абноўлена 24.09.2020 13:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа