![](/3/images/news/2019/07/10177/2019-07-30-190719-Polock-006.jpg)
З 15 па 21 ліпеня ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі святамучаніка Язафата адбыўся 10-ы юбілейны летнік «Канікулы з Богам» для людзей з абмежаваннямі псіха-фізічнага развіцця. Арганізатарамі летніку былі валанцёры Хрысціянскага валанцёрскага руху св. Мікалая.
У гэтым годзе летнік быў унікальны. І не толькі з прычыны юбілейнага характару, але і таму, што яго наведалі цікавыя госці — прадстаўнікі супольнасці L’Arche з Варшавы.
Міжнародны рух L’Arche («Каўчэг»), заснаваны Жанам Ванье, дзейнічае ў 38 краінах свету і налічвае 154 супольнасці. Як і рух «Вера і святло», рух L’Arche ахоплівае разнастайнай апекай людзей з абмежаваннямі псіха-фізічнага развіцця, а што немалаважна, таксама іх бацькоў і сем’і.
Бо, на самой справе, менавіта бацькі дзяцей з абмежаваннямі псіха-фізічнага развіцця патрабуюць большай падтрымкі, чым самі дзеці.
Летнік атрымаўся насычаным і разнастайным. Кожны дзень у грэка-каталіцкай царкве св. Параскевы Полацкай служылася Боская Літургія. Пры парафіяльным будынку адбываліся гульні і забавы, вогнішча з гітарай і, звычайна, лазня. На самой справе, нават не важна, якой будзе праграма — галоўнае рабіць гэта разам, як адна супольнасць, як адна хрысціянская сям’я.
На развітанне сябры з L’Arche запрасілі валанцёраў руху св. Мікалая да сябе ў госці ў Польшчу, каб паслужыць там у супольнасці, набрацца практычнага досведу.
Валанцёры руху св. Мікалая запрашаюць усіх, каго цікавіць тэма падтрымкі людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, маліцца ў намеры з’яўлення на Беларусі рухаў «Вера і святло» і L’Arche («Каўчэг»).
Акрамя гэтага, усе зацікаўленыя, а перадусім бацькі і сем’і людзей з абмежаваннямі псіха-фізічнага развіцця, запрашаюцца аб’яднаць высілкі, каб міласцю Божай разам дасягнуць гэтай мэты.
![](/3/images/previews/news/2019/07/10177/s-2019-07-30-190718-Polock-001-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/07/10177/s-2019-07-30-190718-Polock-002-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/07/10177/s-2019-07-30-190719-Polock-003-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/07/10177/s-2019-07-30-190719-Polock-005-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/07/10177/s-2019-07-30-190719-Polock-004-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/07/10177/s-2019-07-30-190720-Polock-009-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/07/10177/s-2019-07-30-190720-Polock-011-cb.jpg)
![](/3/images/previews/news/2019/07/10177/s-2019-07-30-190720-Polock-010-cb.jpg)
![](/3/images/news/2019/07/10177/2019-07-30-190718-Polock-001.jpg)
![](/3/images/news/2019/07/10177/2019-07-30-190718-Polock-002.jpg)
![](/3/images/news/2019/07/10177/2019-07-30-190719-Polock-003.jpg)
![](/3/images/news/2019/07/10177/2019-07-30-190719-Polock-005.jpg)
![](/3/images/news/2019/07/10177/2019-07-30-190719-Polock-004.jpg)
![](/3/images/news/2019/07/10177/2019-07-30-190720-Polock-009.jpg)
![](/3/images/news/2019/07/10177/2019-07-30-190720-Polock-011.jpg)
![](/3/images/news/2019/07/10177/2019-07-30-190720-Polock-010.jpg)
Калі Вы зацікавіліся, напішыце, калі ласка, на электронны адрас: shybeka@gmail.com.
Тэлефоны: +375 29 299 72 41 (МТС), +375 29 962 20 19 (Velcom), +375 33 612 64 18 (Viber).
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/left.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/right.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)
![](https://catholic.by/3/templates/catholic/img/close.png)