У 1992 годзе беларускае дзяржаўнае тэлебачанне зняло фільм пра беларускую грэка-каталіцкую парафію ў Лондане, Бібліятэку імя Францішка Скарыны і Беларускі Музей у брытанскай сталіцы.
У фільме ўдзельнічае і распавядае пра беларускае хрысціянскае і грамадскае жыццё ў эміграцыі айцец Аляксандр Надсан — уніяцкі святар, беларускі грамадскі дзеяч і навуковец.
Фінансавала стварэнне фільма Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Аляксандр Гелагаеў