Пошук

01.10.2016 14:39  

У грэка-каталіцкім царкоўным календары 1 кастрычніка прыпадае свята Пакрова Багародзіцы. У гэты дзень грэка-католікі Беларусі пачалі «Месяц малітвы за Беларусь».

Праграма малітвы прадугледжвае своеасаблівую «эстафету». На першым тыдні кастрычніка 2016 г. у гэтую малітву ўключацца парафіі, парафіяльныя супольнасці (і вернікі, якія жывуць па-за парафіяльнымі структурамі) на тэрыторыі Усходняга дэканата Грэка-Каталіцкай Царквы (вобласці Віцебская, Магілёўская і Гомельская). У той жа час вернікі ўсіх грэка-каталіцкіх парафій і супольнасцяў Беларусі будут маліцца за грэка-католікаў Усходняга дэканата.

Другі тыдзень кастрычніка 2016 г. мае характар агульнацаркоўны: за Беларусь будуць маліцца ўсе парафіі і супольнасці Грэка-Каталіцкай Царквы.

На трэцім тыдні эстафету малітвы за Беларусь пераймаюць парафіі і супольнасці Цэнтральнага дэканата (тэрыторыя г. Мінска і Мінскай вобласці).

Чацвёрты тыдзень кастрычніка будзе часам малітвы за Беларусь у парафіях і супольнасцях Заходняга дэканата.

Тэкстам, які асабліва выкарыстоўваецца вернікамі ў гэтай малітоўнай эстафеце, з’яўляецца Акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы і Акафіст Імю Ісусаваму (аўтарства Францішка Скарыны), а таксама традыцыйная «Малітва за Беларусь» аўтарства архімандрыта Льва Гарошкі.

(AG)

Абноўлена 05.06.2017 13:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця