Душпастырскай дапамогай, каб даведацца пра новага святога Каталіцкага Касцёла, з’яўляецца даступны ў інтэрнэце фільм Сяргея Раюнца (ініцыятыва маладых беларускіх католікаў з нагоды кананізацыі) «”Пад сцягам Беззаганнай Дзевы Марыі”. Святы Станіслаў Папчынскі і яго Ордэн Марыянаў» (студыя КАЙРОС 2016).
Пачынаючы з дня кананізацыі ў Рыме заснавальніка Кангрэгацыі айцоў марыянаў айца Станіслава Папчынскага (5 чэрвеня 2016 г.), у некаторых грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі прайшлі малітоўныя ўспаміны гэтага новага святога Каталіцкага Касцёла.
Малітоўную эстафету пачалі парафіі ў Івацэвічах і Лідзе, потым далучыліся іншыя парафіі. Як руплівага душпастыра, выхавальніка моладзі і апекуна сем’яў узгадалі св. Станіслава ў Полацку на завяршэнне ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі. Гэта была таксама добрая нагода ўзгадаць працу марыянаў на беларускіх землях да 1875 г., асабліва ў парафіі ў Воўпе (сёння Гродзенская дыяцэзія).
Паводле svjazep.org
(AG)