Пошук

13.07.2016 11:35  

12 ліпеня вырушыла ў шлях ХХІІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк.

Боскую Літургію ў грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка ў саслужэнні а. Зміцера Грышана з Віцебска і а. Аляксея Філіпенкі з Мінска.

З Віцебска ў пілігрымку выйшла больш за 40 чалавек, наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. Удзельнікі пройдуць традыцыйны шлях духоўнага подзвігу за пяць дзён: ад аўторка да суботы.
 
Дэвіз пілігрымкі — «Веру ў Адзіную Царкву». Яна будзе нагодай глыбей асэнсаваць пакліканне і сутнасць таго, як быць хрысціянінам, быць хрысціянінам-католікам, быць хрысціянінам-католікам усходняй традыцыі (грэка-католікам).

Асаблівая ўвага пілігрымаў будзе накіравана на духоўную і культурную каштоўнасць і актуальнасць спадчыны Францішка Скарыны, на ягоны подзвіг даць суайчыннікам Божае слова на роднай мове.

Праграма пілігрымкі:

І этап, 12 ліпеня: Віцебск — Заронава
«Веру ў адзіную Царкву»

ІІ этап, 13 ліпеня: Заронава — Шуміліна
«Веру ў святую Царкву»

ІІІ этап, 14 ліпеня: Шуміліна — Обаль
«Веру ў паўсюдную Царкву»

IV этап, 15 ліпеня: Обаль — Гараны
«Веру ў апостальскую Царкву»

V этап, 16 ліпеня: Гараны — Струнне — Полацк
«Ласкаю, міласэрнасцю і чалавекалюбствам адзінага Збавіцеля»

17 ліпеня ў Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай у прыватным сектары «Кароўнікі» (вул. Навасёлаў, 70, даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка «вул. Бабушкіна») у 10.30 адбудзецца святочная Боская Літургія.

Тэлефон для кантактаў: 8029 675 29 97 (Velcom) а. Зміцер
у Мінску звяртацца па тэл.: 8029 889 95 50 (МТС) Андрэй

Паводле svjazep.org

(AG)

Абноўлена 05.06.2017 13:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.