Пошук


Легат Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн падчас урачыстасцяў у Будславе перадасць беларускім грэка-католікам рэліквію арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча.

«Кардынал Крыстаф Шонбарн падарожнічае ў пачатку ліпеня 2016 года ў якасці пасланніка Папы Францішка ў Беларусь, каб прадставіць яго на святкаванні 25-й гадавіны стварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Візіт кардынала асаблівы для Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, але ён таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы і мае падарунак для невялікай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі», — гаворыцца на сайце Венскай архідыяцэзіі.

Частка арцыбіскупскага адзення Язафата Кунцэвіча, які прыняў мучаніцкую смерць у 1623 годзе, стане аб'ектам шанавання і благаслаўленнем для беларускіх грэка-католікаў, як піша аўтар артыкула.

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек распавёў Catholic.bу пра перадачу рэліквіі падчас урачыстасцяў у Будславе. Таксама архімандрыт адзначыў, што кардынал Крыстаф Шонбарн з'яўляецца ардынарыем для католікаў усходняга абраду ў Аўстрыі і «ведае пра жыццё» Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Аляксандр Гелагаеў паводле Erzdioezese-wien.at

Абноўлена 05.06.2017 13:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа