Пошук

23.02.2017 00:00  

У традыцыі Касцёла апошні чацвер перад Вялікім постам называлі «тлустым»: лічылася, што ў гэты дзень можна «паесці за траіх». Праз шэсць дзён — Папяльцовая серада, якая распачынае 40-дзённы Вялікі пост з ўстрыманнем ад шэрагу страваў.

Пампухі, хрусты? На Запусты

Тлусты чацвер быў першым днём апошняга «сытнага» тыдня перад Вялікім пастом. У былой Рэчы Паспалітай гэтыя дні называлі Запустамі, а ў праваслаўнай традыцыі — Масленіцай.

Акрамя шматлікіх тлусных і мясных страваў (вяндлінаў, кілбасаў, смажаніны) адным з сімвалаў у Тлусты чацвер былі пончыкі — да XVIII ст. іх называлі «пампухамі», а таксама «хруст» або інакш фаворкі.

На фота: моладзь з парафій Святога Зыгмунта ў Баранавічах і Перамянення Пана ў Новай Мышы падчас Запустаў у 2012 годзе

У бяднейшых сем’ях у Тлусты чацвер елі тыя самыя стравы, што і ў будні, напрыклад, капуснік, крупнік, верашчаку, толькі імкнуліся дадаць як мага больш тлустага, пару-тройку колцаў кілбаскі, зашкварыць, так што тлушч ажно плаваў па паверхні.

У апошні дзень «сытнага» тыдня — у аўторак перад Папяльцом — гатавалі бліны. Па-англійску гэты дзень называлі «блінным днём» (Pancake Day) — на беларускіх землях гэта быў Тлусты аўторак.

Традыцыйна ў «сытны тыдзень» ладзіліся танцы, а таксама вясёлыя і шумныя забавы (у вузкім сэнсе менавіта гэты тыдзень называлі карнавалам), калі народ імкнуўся быццам запасціся весялосцю і забавамі на ўвесь Вялікі пост. Моладзь каталася на санках, гушкалася на арэлях, гуляла ў снежкі і г.д.  

На фота: моладзь з парафій Святога Зыгмунта ў Баранавічах і Перамянення Пана ў Новай Мышы падчас Запустаў у 2012 годзе

Тым не менш Вялікі пост не выключае радасць, весялосць і надзею, усё гэта застаецца неад’емнай часткай жыцця кожнага верніка.

На фота: моладзь салезіянскай парафіі ў Смаргоні падчас Запустаў у 2013-м годзе

(IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа