Пошук

20.02.2017 16:24  

Такіх манахінь у Беларусі ўсяго пяць — яны жывуць у гомельскім Доме міласэрнасці і кожны дзень служаць Богу і людзям. У бела-блакітным сары нас сустракае сястра Джулі Клэр.

Шэсць гадоў таму яна прыехала сюды з далёкай Індыі. Усмешлівая манашка расказвае, што дагэтуль служыла ў Сібіры, Арменіі. «Мы не выбіраем месца службы. Адпраўляемся туды, куды пашлюць», — тлумачыць яна.


фота Надзеі Бужан, zviazda.by

Астатнія місіянеркі таксама прыезджыя — з Індыі і Польшчы. «Молімся, каб Бог паслаў нам сястру з Беларусі». Чаму такіх дагэтуль няма? Джулі Клэр задумалася. Напэўна, мала хто гатовы да цяжкасцяў, што сустракаюцца на шляху паслядоўніц маці Тэрэзы.

фота Надзеі Бужан, zviazda.by 

Прадстаўніцы гэтага ордэна складаюць манаскія абяцанні: цнатлівасці, беднасці, паслухмянасці і служэння найбяднейшым з бедных. Першыя пяць гадоў яны складаюць абяцанні толькі на год. А пасля, выпрабаваўшы сябе, «заключаюць кантракт» з Богам на ўсё жыццё.


фота Надзеі Бужан, zviazda.by

Сёстры жывуць за ахвяраванні. Упяцёх дзеляць адзін пакой. Лісты родным пішуць кожны месяц, але водпуск, для таго каб з'ездзіць дадому, атрымліваюць толькі раз у 10 гадоў. Джулі Клэр бачылася з бацькамі нядаўна, у 2013-м...


фота Надзеі Бужан, zviazda.by
Чытаць далей: zviazda.by



Абноўлена 05.06.2017 13:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.