Пошук

19.05.2017 16:52   Тэкст і фота: Ілья Лапато / Catholic.by

Адной з асаблівасцей, якія чакаюцца на Малітоўнай сустрэчы моладзі (МСМ) Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Івянцы у гэтым годзе, стане правядзенне Каталіцкай інтэлектуальнай гульні.

Пра гэта стала вядома 19 мая падчас пасяджэнне аргкамітэту МСМ і біскупаў архідыяцэзіі.

Інтэлектуальная гульня, над якой працуе моладзь з супольнасці аніматараў Музычнай майстэрні, выявіць лепшыя каманды, якія пакажуць сябе ў тэмах хрысціянства, культу Божай Маці, фацімскіх аб’яўленняў, гісторыі МСМ і СДМ у Кракаве і г.д. Асобным этапам ў гульні стануць пытанні да моладзі біскупаў.

«Фармат інтэлектуальных гульняў карыстаецца сёння вялікай папулярнасцю сярод моладзі, — распавядае адна з удзельніц аргкамітэту Вольга Янковіч. — Мы вырашылі правесці штосьці падобнае, але з ухілам на нашу веру».

Як адзначыла Вольга, удзельнікам квізу трэба будзе адказаць на 5-7 пытанняў у шасці турах. Прымаць удзел у інтэлектуальнай гульні змогуць каманды, якія папярэдне зарэгіструюцца.

Аргкамітэт МСМ-2017 у Івянцы: а. Лех Баханэк OFM Conv, а. Яўген Голуб OFM Conv, Святлана Задрэйка, Вольга Янковіч і Павел Бранавец

Паводле слоў арганізатараў, першая спроба каталіцкага квізу ў Івянцы пакажа, ці магчыма праводзіць падобныя квізы сярод каталіцкай моладзі ўжо на агульнадыяцэзіяльным узроўні.

Праграма і папярэдняя рэгістрацыя для ўдзелу ў МСМ у Івянцы будзе пададзена пазней.

Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе 28–30 ліпеня пад дэвізам «Вялікія рэчы ўчыніў нам Пан». На форум, які арганізоўваецца ўжо ў дзявяты раз, запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.

Ілья Лапато, фота аўтара

Абноўлена 18.07.2017 12:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа