Пошук

14.04.2017 12:36  

Урачысты бой званоў у гродзенскім касцёле св. Франіцшка Ксаверыя змяніўся суровым і журботным гучаннем драўляных ляскотак. Гэта адзін з сімвалаў таго, што вернікі перажываюць галоўную падзею Вялікага чацвярга — Імшу Вячэры Пана.

Эўхарыстыя нагадвае пра развітальную сустрэчу Хрыста са сваімі вучнямі — Апошнюю Вячэру — і прадвесце ахвяры.

Святую Імшу ў галоўнай святыні горада ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Ардынарый нагадаў вернікам, што ў Вялікі чацвер, ва ўспамін устанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі, Езус асаблівым чынам прагне заспакоіць голад сэрцаў.

«Не зважайце на вашыя клопаты і смутак. Памятайце, што побач заўсёды той, хто хоча зрабіць вас шчаслівымі. Дастаткова толькі прыняць Яго», — адзначыў іерарх.

Гамілію падчас св. Імшы прамовіў кс. Аляксандр Мацкевіч, які таксама засяродзіў увагу прысутных на Таямніцы Эўхарыстыі. «Падчас Апошняй Вячэры Езус пакінуў апосталам бясцэнны дар. Вучні спачатку не зразумелі Яго, але пачалі паўтараць за Ім. Так нарадзілася Эўхарыстыя, якая будзе цэлебравацца да канца свету».

[...]

Тэкст цалкам на grodnensis.by

Абноўлена 31.10.2017 15:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.