Пошук

02.03.2017 14:30  

25 лютага перад распачаццем Вялікага посту ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), дзе нясуць служэнне айцы піяры, прайшоў Calasanz Day — дзень, прысвечаны св. Юзафу Каласансу.

Нагодай для арганізацыі каласанскага дня стала ўрачыстае святкаванне 400-годдзя дзейнасці ордэну піяраў, а таксама 250-годдзя з дня кананізацыі заснавальніка Ордэна Пабожных школ.

У гэты дзень падчас святых Імшаў у шчучынскай парафіі можна было атрымаць поўны адпуст. Завяршыўся дзень імпрэзай, у якой прынялі ўдзел таксама госці з розных мястэчак Гродзенскай дыяцэзіі, якія асабліва давяраюць сябе апецы заснавальніка ордэну піяраў.

Сёлета ордэн піяраў ва ўсім свеце адзначае так званы Каласанскі год, звязаны з юбілеямі 400-годдзя заснавання закону, а таксама 250-годдзя абвяшчэння святым Юзафа Каласанса.

З гэтай нагоды айцы піяры запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў малітоўных акцыях у парафіях, дзе яны нясуць сваё служэнне, — Шчучын, Ліду, Чавусы.

А. Віталій Слука SP (VGr)
Фота аўтара

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа