Пошук

06.11.2016 17:47   Тэкст і фота: Аксана Ючкавіч / Catholic.by

Другі дзень пралайфаўскага семінару ў Навагрудку — гэта не толькі новыя даклады і дакладчыкі, але і рэфлексія над пачутым і дзяленне сваімі развагамі і пераасэнсаваннем.

Менавіта з яе — рэфлексіі пройдзенага пасля ўдзелу ў нядзельнай Эўхарыстыі ў касцёле Святога Міхала Арханёла — распачалі другі дзень.

Адзначаючы, што ўсе даклады ўспрымаліся лёгка і што ўсё  падаецца лагічна і проста, адна са слухачак дадала:

«Мы ўсе тут імкнемся да таго, каб несці чысціню, і гэта нас аб'ядноўвае».

Што значыць для жанчыны нараджэнне дзіцяці?

У гэты дзень першая з дакладам была валанцёр пралайф-фонду «Адкрытыя сэрцы» Ірына Малочка, якая прыехала на семінар з мужам і пяцігадовым сынам з Віцебска.

Што дае для жанчыны нараджэнне дзіцяці? І чым з'яўляецца для кожнай жанчыны дар жыцця, які яна можа перадаць? — некаторыя з пытанняў, над якімі прысутныя разважалі разам.

Сама маладая мама Ірына напрыканцы адзначыла, распавёўшы пра асноўныя этапы развіцця ад зачацця да нараджэння, што дзіця – гэта найперш падарунак, альбо новы этап, які даецца не толькі для развіцця самой жанчыны, але ўсёй сям'і. Дзіця — Божы дар, які даецца ў патрэбны час канкрэтнай жанчыне, бо яна здольная выканаць Божую волю, здольная і гатовая прыняць гэта дзіця менавіта зараз.

Біблейскія парады для мужа, жонкі і дзяцей

Пра пытанне «Бібліі ў сужэнстве» распавяла жонка сучаснага беларускага багаслова, выкладчыка Святога Пісання ў катэхетычным каледжы і духоўнай семінарыі ў Беларусі, сама выкладчыца катэхетычнага каледжа ў Баранавічах, Алена Валаховіч.

Парады для мужа, парады для жонкі, парады для дзяцей, падмацаваныя евангельскім словам, дакладчык падала з суровай статыстыкай нашых рэалій.

Зніжэнне каафіцыента нараджальнасці, больш за 70 разводаў на 100 шлюбаў і інш.— «цёмныя дадзеныя» статыстыкі, на якія трэба даць хрысціянскі адказ.

Алена Валаховіч адзначыла тры пункты, якія складаюць гэты хрысціянскі адказ:

- не быць абыякавым;
- гаварыць праўду пра аборты і кантрацэпцыю;
- маліцца, а таксама навучаць метаду распазнання плоднасці сужэнцаў, якія хочаць жыць без граху — без кантрацэпцыі.

У цягу дня не даклады, але своеасаблівыя майстар-абмеркаванні правяла грэка-каталіцкая пара з Віцебску. Аляксей і Святлана Варанко, раздзяліўшы прысутных на невялікія групы, супольна з усімі складалі «інгрыдыенты» сямейнага шчасця, а таксама вырашалі пытанні і выкрывалі небяспекі, якія прыносіць грамадзянскі шлюб (сужыццё).

Тэмы гендэра і пагроз прапаганды гендэрнай ідэалогіі, а таксама пытанні бацькоўства — сталі завяршальнай тэмай другога дня семінара.

Аксана Ючкавіч, фота аўтара

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця