Пошук

27.10.2025 19:29   Паводле: БЕЛТА

27 кастрычніка адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў у Ватыкане, спецпасланнікам Папы Льва XIV на галоўных урачыстасцях 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі кардыналам Клаўдыё Гуджэроці.

Як перадае карэспандэнт БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы паведаміў высокаму госцю, што ў дэталях азнаёмлены з яго візітам у Беларусь.

«Вельмі рады, што вы ўспомнілі Беларусь і вам спадабалася Беларусь, спадабаліся нашы людзі. Усе. Не толькі католікі, праваслаўныя. І іншыя людзі. І нават мусульмане вельмі добра ўспрынялі ваш візіт. Гэта сведчыць аб тым, што той след ваш у Беларусі, выбачайце за таўталогію, не бясследны», ― сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кардынала Клаўдыё Гуджэроці з вельмі паспяховай службай: «Таксама назіраю ўважліва. Я вельмі рады за вас. І заўсёды лічу, што ў вашым поспеху ёсць маленькая часцінка беларускай душы. Таму мы вас вітаем тут. У любы час прыязджайце. Я не ведаю, якая віза яму патрэбна. Ён у нас беларус фактычна».

У сваю чаргу кардынал усё ж пацвердзіў, што віза патрабуецца і яе атрымання даводзіцца чакаць прыблізна 15 дзён.

«Не, мы вырашым пытанне, каб вы прыязджалі ў Беларусь у любы час без усялякіх 15 дзён. Вы нам не чужы чалавек», ― запэўніў беларускі лідар.

Прадстаўнік Ватыкана адзначыў, што яму вельмі прыемна, што Папа Леў XIV выбраў менавіта яго для паездкі ў Беларусь на святочныя мерапрыемствы. «Магчыма таму, што ведае, што мне падабаецца Беларусь», ― сказаў ён.

«Такое свята ў Пінску, Брэсце, Гомелі. Сустрэча з людзьмі была цудоўная. Таму што відаць, што ўсміхаюцца. Адчуваю, што надзея ёсць. Маладыя ёсць. Хлопчыкі, дзеці ёсць. Гэта значыць, што разумеюць, што будучыня бліскучая, калі мы ўсе працуем разам»,

― падкрэсліў кардынал.

Гаворачы аб існуючых у Еўропе і свеце праблемах, спецпасланнік Папы звярнуў увагу, што тыя ці іншыя адрозненні не павінны перашкаджаць дыялогу.

«Дыялог ― гэта важна. Глядзець у вочы адзін аднаго, разумець, што ў нас ёсць тое ж самае ― душа. Тады ўсё магчыма, калі ты адчуваеш, што паважаеш і любіш чалавека. Будучыня ў нашых руках і руках Божых»,

― заявіў ён.

«Цалкам згодны», ― сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.