Пошук

13.08.2025 22:55   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: grodnensis.by

12 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў уступны экзамен.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, напярэдадні ў семінарыі адбыліся падача дакументаў і кваліфікацыйныя размовы, потым абітурыенты ўдзельнічалі ў святой Імшы, мелі магчымасць пазнаёміцца і паразмаўляць.

Непасрэдна папярэднічалі экзамену Ютрань і святая Імша ў капліцы семінарыі, якую цэлебраваў яе рэктар ксёндз канонік Віталь Вайцяхоўскі.

Перад экзаменам да абітурыентаў звярнуўся біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, заахвоціўшы іх даверыць усё Богу, прасіць у Яго дапамогі і супрацоўнічаць з Ім у справе свайго паклікання.

Экзамен складаўся з дзвюх частак тэсту і сачынення-эсэ. У першай частцы трэба было паказаць свае веды ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, жыцці паўсюднага Касцёла і Касцёла на Беларусі, у другой  паразважаць на духоўныя тэмы адносна паклікання, ролі Бібліі ў жыцці хрысціяніна і таго, як дасягнуць святасці, беручы прыклад са святых.

Экзамен прымала камісія ў наступным складзе:

  • біскуп Уладзімір Гуляй, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі старшыня камісіі;
  • ксёндз канонік Віталь Вайцяхоўскі, рэктар семінарыі;
  • ксёндз Ян Раманоўскі, прэфект семінарыі;
  • ксёндз Павел Скуба, куратар прапедэўтычнага перыяду ў семінарыі.

Пасля нарады экзаменацыйная камісія паведаміла, што новымі студэнтамі сталі:

  • Аляксандр Блашкевіч (Гродзенская дыяцэзія, парафія святога Юрыя ў Варнянах);
  • Яўгеній Бялы (Гродзенская дыяцэзія, парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы);
  • Эміль Вялічка (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску);
  • Ягор Ленец (Гродзенская дыяцэзія, парафія святога Піо ў Гродне);
  • Раман Манулік (Гродзенская дыяцэзія, парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі);
  • Аляксандр Плавін (Пінская дыяцэзія, парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі);
  • Андрэй Рабкоўскі (Віцебская дыяцэзія, парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім);
  • Віктар Салдаценка (Гродзенская дыяцэзія, парафія святога Францішка Ксаверыя ў Гродне);
  • Антон Фядкевіч (Гродзенская дыяцэзія, парафія святога Францішка Ксаверыя ў Гродне);
  • Пётр Шацілаў (Гродзенская дыяцэзія, парафія Божай Міласэрнасці ў Гродне);
  • Уладзіслаў Штылеўскі (Пінская дыяцэзія, парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі).

Пасля абвяшчэння вынікаў экзамену новыя студэнты разам з біскупам Гродзенскім у капліцы семінарыі падзякавалі Богу ў малітве. Біскуп удзяліў ім благаслаўленне на вяртанне з семінарыі, быў зроблены супольны фотаздымак.

Такім чынам, у 2025-2026 навучальным годзе, які пачнецца 2 верасня, падрыхтоўку да святарства ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне распачнуць адзінаццаць новых студэнтаў.

Кіраўніцтва семінарыі просіць людзей добрай волі маліцца за іх, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця