Пошук

31.07.2025 23:09   Адміністрацыя Мінскага тэалагічнага каледжа / Catholic.by

З 1 жніўня па 1 верасня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі на 2025-2026 навучальны год у Мінскім тэалагічным каледжы iмя святога Яна Хрысціцеля.

Паслядыпломная адукацыя прадугледжана для выпускнікоў каледжа (2013 – 2025 гг.), аднак навучэнцамі могуць быць таксама выпускнікі іншых касцёльных каледжаў (напрыклад, Катэхетычнага каледжа імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах або Гродзенскага тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра).

Паслядыпломная адукацыя ў 2025-2026 навучальным годзе дае магчымасць атрымання наступных кваліфікацый:

  • куратар пілігрымак,
  • супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі,
  • кантар,
  • катэхет.

Пасля заканчэння курса паслядыпломнай адукацыі навучэнцы атрымліваюць адпаведны сертыфікат з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.

Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі будзе адбывацца да 1 верасня.

Зарэгістравацца можна па спасылцы ТУТ>>>

Тэлефон для даведак: +375 (29) 616-08-72
e-mail: kaledzminsk@gmail.com

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • лічбавая рэгістрацыя кандыдата,
  • копiя пашпарта (старонкі 31-33),
  • копія дыплома.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа