
4 і 5 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай праходзяць урачыстасці, падчас якіх сёлета адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі, гэта значыць Касцёла на Беларусі, Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.
Па рашэнні беларускага каталіцкага епіскапату, сёлетні Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе».
У гэтым годзе прамая трансляцыя з урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будзе весціся на Youtube-канале Нацыянальнага санктуарыя Budslau.
Праграма фэсту
- 4 ліпеня, пятніца
- 14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік),
- 18.00 — святая Імша (галоўны цэлебрант — біскуп Андрэй Зноска),
- 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы,
- 20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны),
- 21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя),
- 22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак),
- 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
- 5 ліпеня, субота
- 0.00 — святая Імша (галоўны цэлебрант — біскуп Алег Буткевіч),
- 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў),
- 6.00 — Боская літургія Грэка-каталіцкай Царквы ў візантыйскім абрадзе (галоўны цэлебрант — Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек),
- 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі (Будслаўская парафія),
- 8.00 — святая Імша ў базыліцы (галоўны цэлебрант — біскуп Юрый Касабуцкі),
- 9.30 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі),
- Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі Мінска-Магілёўскай мітраполіі (біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB),
- 10.30 — тэматычная канферэнцыя: «Беззаганнае Зачацце: юбілей 170-годдзя догмату» (ксёндз Канстанцін Анашка МІС),
- 11.30 — святая Імша (галоўны цэлебрант — арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, гамілію прамовіць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа; прамая трансляцыя на тэлеканале Беларусь 3),
- Эўхарыстычная працэсія і Акт прысвячэння Божай Міласэрнасці Мінска-Магілёўскай мітраполіі (арцыбіскуп Юзаф Станеўскі).
На працягу ўсяго фэсту будзе магчымасць ушанавання вернікамі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і малітвы перад ім.







