Пошук

27.06.2025 15:48   Тэкст: арцыбіскуп Юзаф Станеўскі / Фота: Кс. канонік Юрый Ясевіч / Catholic.by

26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Іньяцыё Чэффаліа, які нядаўна прыбыў у Беларусь.

Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі «з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Традыцыі Касцёла ў лучнасці з Рымам і Пантыфікам».

 
«Маем надзею, што разам з нунцыем мы будзем адважнымі “пілігрымамі надзеі” і, згодна з заклікам папы Льва XIV, хоць і такія розныя, усе мы ў Хрысце будзем будаваць адзінства»,

— сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Чэффаліа прадставіў ліст аб прызначэнні яго нунцыем у Беларусі ад Дзяржаўнага Сакратара Апостальскага Пасаду кардынала П'етра Параліна, адрасаваны Старшыні ККББ.

У гэтым лісце, між іншым, выражалася вялікая павага Апостальскага Пасаду да беларускага народа і выражалася надзея, што арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа як прадстаўнік Папы яшчэ больш паспрыяе наладжванню братэрскіх сувязей з Беларуссю, яе народам і Касцёлам.

Падчас размовы прысутныя біскупы расказалі аб сваіх дыяцэзіях і мерапрыемствах, якія ў іх будуць праводзіцца.

Абноўлена 27.06.2025 15:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.