
У пятніцу 9 мая, на якую прыпадае дзяржаўнае свята — Дзень Перамогі, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўдзяляецца дыспенсацыя (вызваленне) ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.
Паводле нормы канона 1251 Кодэкса Кананічнага Права «Аб днях пакаяння», ва ўсе пятніцы года, на якія не прыпадае ўрачыстасць, вернікамі павінна захоўвацца ўстрыманне ад спажывання мясных страваў.
Згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 ККП, маючы на ўвазе вялікае значэнне для вернікаў святкавання дзяржаўнага свята Дня Перамогі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў на дзень 9 мая 2025 года ўсім вернікам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ўсім, хто ў гэты дзень будзе знаходзіцца на тэрыторыі архідыяцэзіі.