18 верасня ў парафii Св. Станiслава Косткi ў Ваўкавыску адбылiся дзве значныя падзеi: парафiяльны фэст i дэканальная сустрэча дзяцей i моладзi.
Пасля прывiтання моладзi i дзяцей з усяго дэканату, якія з радасцю i запалам сабралiся, каб ушанаваць свайго апекуна святога Станiслава Костку, моладзь ваўкавыскай парафii прадставiла прэзентацыю пра кароткае, але вельмi яскравае жыццё гэтага святога, напоўненае вялiкай любоўю да Бога i Мацi Божай, якое з’яўляецца добрым прыкладам для сучанай моладзi.
Праславiць Бога музыкай i спевам на ўрачыстаць быў запрошаны гурт «Небасхiл» з Мiнска.
У межах свята адбыліся ўрачыстая святая Iмша i эўхарыстычная працэсiя. Потым для дзяцей i моладзi быў арганiзаваны абед-пікнік са спевамi, конкурсамi i забавамi.
Парафія вельмi ўдзячна ўсiм дзецям i моладзi, якiя прынялi ўдзел ва ўрачыстасцi, а асабліва гурту «Небасхiл» за песнi, музыку i настрой, якiя дапамагалi стварыць атмасферу свята.
Кс. Алег Дуль