
Рэлігійнае аб'яднанне «Мясцовае рэлігійнае аб’яднанне "Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь"» прайшло перарэгістрацыю.
18 красавіка Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, адпаведныя рэгістрацыйныя дакументы.
У адпаведнасці з законам «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый» ад 30 снежня 2023 года, раней зарэгістраваныя рэлігійныя арганізацыі абавязаны прывесці свае статуты ў адпаведнасць з законам і прадставіць іх у рэгіструючыя органы для перарэгістрацыі.