Пошук

12.12.2024 10:33   Паводле: Caritas Мінск / Вк / Catholic.by

7 снежня валанцёры Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі разам з яго дырэктарам братам Анатолем Ярошкам OFMCap наведалі школу-інтэрнат у Бялынічах на Магілёўшчыне.

Як паведамляецца на старонцы Caritas Мінск у сацыяльнай сетцы Вк, мэта такіх сустрэч з дзецьмі ў школах-інтэрнатах — пашырыць іх кругагляд, даць новы вопыт і паказаць ім новыя магчымасці самарэалізацыі.

Валанцёра Caritas стараюцца дапамагчы ім развіваць навыкі, неабходныя для паспяховай сацыялізацыі ў грамадстве.

Экскурсіі, інтэрактыўныя заняткі, навучальныя майстар-класы, узаемадзеянне з камандай валанцёраў у нефармальнай абстаноўцы — усё гэта таксама спрыяе развіццю камунікацыйных навыкаў і ўпэўненасці ў сабе.

Як прызнаюцца валанцёры, для іх галоўнае дарыць дзецям самае каштоўнае — свой час, увагу і падтрымку, дапамагаючы ім адчуць сябе патрэбнымі і любімымі.

«Гэта не проста падарункі і цацкі, а ўнёсак у паспяховую будучыню кожнага дзіцяці», — адзначаюць прадстаўнікі Caritas, шчыра дзякуючы валанцёрам за сардэчнасць і радасць гэтых сустрэч, а таксама плануючы новыя мерапрыемствы для дзяцей.

 

Абноўлена 12.12.2024 10:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа