Увечары напярэдадні ўспаміну святога біскупа Мікалая, які адзначаецца ў Касцёле 6 снежня, рэдакцыя Catholic.by атрымала незвычайны ліст да дзяцей.
Дарагія дзеткі!
Ведаю, што сёння ўсе вы мяне вельмі чакаеце. Аднаго не ведаю, ці да ўсіх сёння змагу даехаць, але буду вельмі старацца.
Назіраю за вамі з неба і бачу як вы стараецеся хадзіць на Рараты, робіце добрыя ўчынкі, але яшчэ, прашу вас, маліцеся адзін за аднаго і зрабіце такую рэч: падзяліцеся сваёю найбольш любімай цацкай з іншымі.
Дзеля гэтага прынясіце яе ў касцёл і пакіньце каля адвэнтавай дэкарацыі.
Заўсёды за вас малюся,
ваш святы Мікалай.