Пошук

04.11.2024 13:03   Тэкст: Крысціна Ефімовіч / Фота: Алёна Мядзведзева / Catholic.by

2 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат) сваю першую акцыю правяла парафіяльная суполка дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas.

Мясцовыя валанцёры, атрымаўшы благаслаўленне пробашча будслаўскай парафіі ксяндза Дзмітрыя Дубовіка, наведалі пажылых людзей і шматдзетныя сем’і. Яны перадалі ім прадуктовыя наборы, але галоўнае — падзяліліся любоўю і цеплынёю сваіх сэрцаў.

Парафіяльная суполка Caritas у Будславе плануе зрабіць гэта добрай традыцыяй, рэгулярна ладзячы падобныя акцыі.

Валанцёры запрашаюць усіх неабыякавых парафіянаў далучыцца да дабрачыннай дзейнасці, каб разам пісаць новую старонку ў жыцці парафіі.

Кожны ахвотны можа стаць актыўным ўдзельнікам, далучыўшыся да супольнай справы, а таксама прапанаваць свае ідэі і ініцыятывы, якія дапамогуць яшчэ больш аб’яднаць парафіяльную супольнасць, сабраную вакол цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі.

Абноўлена 04.11.2024 14:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.