Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй скіраваў духавенству, кансэкраваным асобам і вернікам Гродзенскай дыяцэзіі Паведамленне наконт святой Імшы падзякі за пастырскае служэнне біскупа эмэрыта Аляксандра Кашкевіча.
Шаноўным святарам,
кансэкраваным асобам
і вернікам Гродзенскай дыяцэзіі
Паведамленне
наконт святой Імшы падзякі за пастырскае служэнне
Яго Эксцэленцыі біскупа Аляксандра Кашкевіча
Шаноўныя браты ў Хрыстовым святарстве,
паважаныя кансэкраваныя асобы,
умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры, дарагія вернікі нашай дыяцэзіі,
30 верасня 2024 года Святы Айцец Папа Францішак прыняў просьбу Яго Эксцэленцыі біскупа Аляксандра Кашкевіча аб звальненні з пасады біскупа Гродзенскага і сыходзе на пенсію ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, згодна з кан. 401 § 1 Кодэкса кананічнага права.
Мы як дыяцэзіяльная супольнасць удзячныя нашаму першаму Пастыру за больш чым 33-гадовае служэнне, якое ён выконваў з вялікай стараннасцю, руплівасцю і асабістай адданасцю і якое ўпісалася залатымі літарамі ў найноўшую гісторыю Касцёла на Гродзеншчыне.
У нас будзе магчымасць выразіць саю ўдзячнасць біскупу Алякскандру, узяўшы ўдзел у святой Імшы падзякі, якую біскуп эмэрыт узначаліць у суботу 19 кастрычніка 2024 года ў 12.00 у катэдральнай базыліцы ў Гродне.
Такім чынам запрашаю шаноўных святароў, кансэкраваных асобаў і ўсіх вас, дарагія вернікі нашай дыяцэзіі, супольна падзякаваць за асобу і служэнне біскупа Аляксандра праз удзел ва ўзгаданай святой Імшы і, карыстаючыся нагодай, ад усяго сэрца ўсіх благаслаўляю.
✠ Уладзмір Гуляй
Біскуп Гродзенскі