4 кастрычніка, напярэдадні Дня настаўніка, які традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі здзейсніў новае прызначэнне.
Клапоцячыся пра духоўнае і рэлігійнае развіццё настаўнікаў і выхавацеляў, арцыбіскуп Станеўскі прызначыў адказным за душпастырства працаўнікоў адукацыі і выхавання (душпастырства настаўнікаў) Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндза доктара каноніка Яна Крэміса, дырэктара Мінскага тэалагічнага каледжа святога Яна Хрысціцеля.
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад усяго сэрца благаславіў новага адказнага на душпастырскае служэнне.