Пошук

03.10.2024 15:58   Паводле: pcd.by / Catholic.by

Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка у апошні час здзейсніў шэраг новых прызначэнняў сярод біскупаў і святароў, якія служаць у Пінскай дыяцэзіі.

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска з 13 верасня прызначаны Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі.

Айцец Сяргей Калюта OSPPE з 22 верасня вызвалены з пасады вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі (Гомельскі дэканат).

Айцец Ануфрый Альховік OSPPE з 22 верасня прызначаны на пасаду пробашча парафіі Спаслання Духа Святога ў Пінску (Пінскі дэканат).

Ксёндз Дзмітрый Кернога з 7 кастрычніка вызваляецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі святога Юзафа ў Лунінцы, парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікашэвічах (Пінскі дэканат), парафіі святога Юзафа, рамесніка, у Жыткавічах (Мазырскі дэканат). Адначасова гэты святар з 7 кастрычніка прызначаны адміністратарам з правамі пробашча ў парафіі Святога Юзафа ў Ляхавічах (Ляхавіцкі дэканат) і парафіі Божага Цела ў Крошыне (Навамышскі дэканат).

Ксёндз Павел Мазан з 7 кастрычніка вызваляецца з пасады адміністратара з правамі пробашча парафіі святога Юзафа ў Ляхавічах (Ляхавіцкі дэканат) і парафіі Божага Цела ў Крошыне (Навамышскі дэканат). Адначасова гэты святар з 7 кастрычніка прызначаны адміністратарам з правамі пробашча парафіі святога Юзафа ў Лунінцы, парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікашэвічах (Пінскі дэканат) і парафіі Святога Юзафа, рамесніка, у Жыткавічах (Мазырскі дэканат).

Абноўлена 04.10.2024 10:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.