Пошук

30.09.2024 13:11   Catholic.by

30 верасня Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь выдала Паведамленне адносна змены дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

«Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Святы Айцец Папа Францішак прыняў адмову ад пасады дыяцэзіяльнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыі Аляксандра Кашкевіча ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту.

Яго наступнікам на гэтай пасадзе становіцца Яго Эксцэленцыя біскуп каад’ютар Уладзімір Гуляй», — сказана ў дакуменце, падпісаным Часовым павераным у справах Святога Пасаду ў Беларусі ксяндзом прэлатам Кшыштафам Сэрокам.

Такім чынам, з гэтага часу біскуп Аляксандр Кашкевіч, які быў першым дыяцэзіяльным біскупам створанай 13 красавіка 1991 года Гродзенскай дыяцэзіі, у адпаведнасці з канонам 185 Кодэкса кананічнага права, можа ўжываць тытул «эмэрыт».

Былы каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімір Гуляй, які быў менаваны Папам Францішкам 5 красавіка 2024 года і прыняў біскупскае пасвячэнне 25 мая, цяпер з’яўляецца дыяцэзіяльным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі.

Абноўлена 02.10.2024 10:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа