Пошук

13.09.2024 17:24   Паводле: Рauliny.by / Catholic.by

8 верасня ў кляштары Ордэна святога Паўла, Першага пустэльніка (паўлінаў) ў Ляснёве (Польшча) восем братоў навіцыяў далі першыя манаскія абяцанні.

Як паведамляецца на сайце ордэна паўлінаў у Беларусі Рauliny.by, адзін з іх паходзіць з Беларусі.

Гэта брат Уладзіслаў Лопух з Варончы (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат).

Разам з ім абяцанні свае першыя манаскія абяцанні давалі браты з Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Харватыі. Яны рыхтаваліся да гэтага важнага дня цэлы год пад пільным кіраўніцтвам айца магістра. На працягу гэтага часу браты маліліся, працавалі і пазнавалі паўлінскую духоўнасць.

Цяпер іх чакаюць шэсць гадоў духоўнай семінарыі, дзе яны будуць вывучаць філасофію і тэалогію.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа