Пошук

10.08.2024 12:05   Catholic.by
Фота Віктара Ведзеня

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што раніцай 10 жніўня на 58-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Уладзіслаў Шышла, шматгадовы пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат).

Развітанне са спачылым святаром распачнецца ў нядзелю 11 жніўня святой Імшой у касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве. Пачатак у 18.00.

Пахаванне адбудзецца ў панядзелак 12 жніўня ў Даўгінаве (Вілейскі дэканат). Пачатак пахавальнай святой Імшы ў даўгінаўскім касцёле святога Станіслава, біскупа, у 12.00.

Ксёндз Уладзіслаў Шышла нарадзіўся 30 лістапада 1966 года ў Даўгінаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Вілейскі дэканат). Святарскую фармацыю праходзіў у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Святарскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 1996 года ў Мінску з рук тагачаснага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага кардынала Казіміра Свёнтка. Пэўны час нёс служэнне вікарыя ў парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл), пасля — пробашча парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вішневе (Валожынскі дэканат). У апошнія 15 гадоў быў пробашчам парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

 

Абноўлена 10.08.2024 20:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа