Пошук

10.08.2024 10:31   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў уступны экзамен, па выніках якога стала вядома, хто сёлета залічаны на першы курс навучання.

Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, абітурыенты, сабраліся ў будынку семінарыі 8 жніўня. У гэты дзень адбываліся падача дакументаў і кваліфікацыйныя размовы са святарамі.

9 жніўня адбыўся ўступны экзамен, які складаўся з дзвюх частак: тэсту і сачынення-эсэ.

У першай частцы абітурыенты павінны былі паказаць свае веды па Катэхізісе Каталіцкага Касцёла і знаёмства з жыццём паўсюднага і мясцовага Касцёла, у другой — паразважаць на духоўныя тэмы адносна паклікання, ролі Бібліі ў жыцці хрысціяніна і таго, як дасягнуць святасці і ісці за Хрыстом у сучасным свеце.

Экзамен прымала камісія ў наступным складзе:

  • біскуп Уладзімір Гуляй, каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі — старшыня экзаменацыйнай камісіі;
  • ксёндз канонік Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі;
  • ксёндз Ян Раманоўскі, прэфект Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі;
  • ксёндз Павел Скуба, куратар прапедэўтычнага перыяду ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі.

Пасля нарады экзаменацыйная камісія паведаміла, што новымі студэнтамі семінарыі сталі:

  • Раман Буднік (Гродзенская дыяцэзія, парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі);
  • Дамінік Буйніцкі (Гродзенская дыяцэзія, парафія святога Яна Хрысціцеля ў Гальшанах);
  • Яраслаў Булко (Гродзенская дыяцэзія, парафія святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі);
  • Ягор Касенка (Гродзенская дыяцэзія, парафія Святой Сям’і ў Лідзе);
  • Ягор Лапушэк (Гродзенская дыяцэзія, парафія Адшукання Святога Крыжа ў Гродне);
  • Яраслаў Паўловіч (Гродзенская дыяцэзія, парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе);
  • Максімільян Пік (Гродзенская дыяцэзія, парафія святога Францішка Ксаверыя ў Гродне);
  • Андрэй Стасюкевіч (Гродзенская дыяцэзія, парафія святога Станіслава Косткі ў Ваўкавыску);
  • Мікіта Страчынскі (Гродзенская дыяцэзія, парафія Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе);
  • Аляксей Янчык (Пінская дыяцэзія, парафія Маці Божай Фацімскай у Баранавічах).

Такім чынам, у новым навучальным годзе падрыхтоўку да святарства ў семінарыі распачнуць дзесяцера першакурснікаў.

Навучальны год у семінарыі сёлета распачнецца 2 верасня.

Адказныя за фармацыю будучых святароў у нашай краіне просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.