Пошук

13.06.2016 13:57  

12 чэрвеня ў парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі прайшла адпустовая ўрачыстасць у гонар св. Антонія з Падуі.

Вернікі з самага ранку трывалі на малітве перад алтаром, прысвечаным гэтаму святому. Кожны прыйшоў са сваёй інтэнцыяй і просьбай, просячы святога аб дапамозе.

Вітаючы ўсіх прыбылых на літургію, пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі зазначыў, што культ св. Антонія ў парафіі вельмі жывы, што вернікі вельмі часта ў розных патрэбах душы і цела звяртаюцца да гэтага святога, веручы ў моц яго заступніцтва і дапамогу.

Урачыстую святую Імшу ўзначаліў кс. Юрый Марціновіч, які ў гаміліі зазначыў, што вельмі часта святы Антоній дапамагае людзям, якія згубілі якую-небудзь рэч.


«Мы прыходзім у святыню, каб прасіць гэтага вялікага святога аб дапамозе не толькі тады, калі згубіцца наш партфель ці ключы, але і тады, калі губляюцца “рэчы” нашмат больш каштоўныя, такія, як вера, сэнс, любоў, надзея. Гэтыя справы святыя ведаюць найлепшым чынам», — дадаў святар.

Ксёндз Юрый Марціновіч заахвоціў кожны дзень дбаць аб тым, каб ніколі не згубіць тое, што ў жыцці з’яўляецца найважнейшым, а менавіта веру ў Бога і хрысціянскія каштоўнасці.


Скончылася ўрачыстасць эўхарыстычнай працэсіяй вуліцамі горада. Такім чынам парафіяне далі сведчанне сваёй веры і прыналежнасці да Касцёла.

(JM), (IL)
Фота Андрэя Яновіча

Фотарэпартаж >>>

Абноўлена 05.06.2017 13:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця