Увечары 20 ліпеня ў Браславе ўдзельнікі Чацвёртых Агульнабеларускіх дзён моладзі даведаліся пра гісторыю Цудадзейнага медаліка Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Сястра Наталля Сакалова Fdlc з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля (шарытка) распавяла моладзі пра гісторыю сваёй манаскай супольнасці і незвычайныя аб’яўленні Маці Божай святой Кацярыне Лябурэ.
Пазнаёміўшы з гісторыяй з’яўлення Цудадзейнага медаліка Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, сястра разам з удзельнікамі руху Вінцэнцкай Марыйнай моладзі раздала ўсім удзельнікам моладзевага форуму па медаліку.
Перад гэтым медалік благаславіў арганізатар Дзён моладзі ў Браславе ксёндз Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі.