19 ліпеня ў Браславе распачынаюцца Чацвёртыя Агульнабеларускія дні моладзі, прымеркаваныя да 25-гадовага юбілею з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі.
З абеду юнакі і дзяўчаты з розных куткоў Беларусі прыбываюць да дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў, дзе аніматары вядуць іх рэгістрацыю і размяркоўваюць на месцы іх побыту ў Браславе.
Моладзь гасцінна вітае пастыр самай маладой беларускай дыяцэзіі Алег Буткевіч — наймалодшы ў Беларусі дыяцэзіяльны біскуп, ураджэнец Браслава.
Пры рэгістрацыі на славутым алтары-караблі удзельнікі Дзён моладзі атрымліваюць бэдж, майку белага колеру з лагатыпам сустрэчы і бутэлечку для вады з надпісам.
Як паведаміў Catholic.by галоўны арганізатар моладзевага форуму ў Браславе ксёндз Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, усяго на Днях моладзі чакавецца больш за тры сотні ўдзельнкаў.
Падчас Дзён моладзі юнакоў і дзяўчат у Браславе чакае насычаная праграма, у якой прадугледжаны таксама дыялог вернікаў маладога пакалення з біскупамі, а таксама з Апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў у Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам, які адным з першых прыбыў на форум.
Праграма
- 19 ліпеня, пятніца
- 15.00 – 17.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 17.00 — цырымонія адкрыцця Дзён моладзі
- 17.30 — святая Імша
- 19.00 — вячэра
- 20.00 — канферэнцыя
- 21.00 — вечар праслаўлення
- 22.00 — заканчэнне першага дня
- 20 ліпеня, субота
- 8.30 — ранішняя малітва (Ютрань)
- 9.00 — снеданне
- 10.00 — канферэнцыя
- 10.45 — праца ў групах
- 11.45 — дыялог з біскупамі
- 13.15 — святая Імша
- 14.30 — абед
- 15.00 — інтэграцыйны час
- 16.30 — канферэнцыя
- 17.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь
- 18.30 — вячэра
- 20.00 — супольны вечар
- 23.00 — заканчэнне другога дня
- 21 ліпеня, нядзеля
- 8.00 — ранішняя малітва (Ютрань)
- 8.30 — снеданне
- 9.30 — канферэнцыя
- 11.00 — святая Імша
- 12.30 — сведчанні
- 13.30 — цырымонія закрыцця Дзён моладзі
- 14.00 — абед, раз’езд удзельнікаў